9 студзеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць пакалядаваць, патанцаваць ды паспяваць святочныя песні разам.
Пачатак а 14-й гадзіне.
У праграме:
- майстар-класы па стварэнні саламяных павукоў і выразанні выцінанак;
- лекцыя аб традыцыях святкавання Каляд у Беларусі і прагляд тэматычных этнаграфічных кінафільмаў;
- спевы і калядны абрад абыходу з казой ад фальклорных гуртоў Горынь і Дайнава;
- інструментальная музыка і танцы ад клуба Сіта.
Кошт білетаў:
12 руб. – на ўвесь час мерапрыемства (працягласць праграмы каля 5 гадзін);
7 руб. – наведванне 2 майстар-класаў і лекцыі або наведванне 1 майстар-класа/лекцыі і канцэртна-танцавальнай праграмы;
5 руб. – на канцэртна-танцавальную праграму;
3 руб. – на 1 майстар-клас ці 1 лекцыю.
Набыць квіткі ан-лайн можна тут:
24afisha.by/ru/minsk/events/bellive/315081
Усіх сардэчна запрашаем!
Падрабязнасці на нашых старонках у сацыяльных сетках:
Тэлефоны для даведак: +375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.