Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучыўся да тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Мінскай гімназіі № 27

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага, у Мінскай гімназіі № 27 праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучыўся да гэтай падзеі: з 15 па 21 лютага 2021 года навучэнцы гімназіі змогуць пазнаёміцца з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй “Кузьма Чорны: Чалавек – гэта цэлы свет…”, створанай супрацоўнікамі нашага музея па матэрыялах з музейных фондаў. “Адным з бессмяротных мастакоў свету і нашай нацыянальнай гордасцю” называў Кузьму Чорнага Васіль Быкаў. Выстава распавядае пра лёс і творчы шлях класіка беларускай прозы, 120-годдзе з дня нараджэння якога наша краіна адзначыла ў мінулым годзе.

Close Menu