1 верасня ў нашым музеі адбудзецца Дзень ведаў, каб весела і пазнавальна правесці першы дзень новага навучальнага года. Музей прапануе магчымасць атрымаць новыя веды, здзівіцца, захапіцца набыткамі беларускай культуры і літаратуры! Экскурсіі, гульні, песні і падарункі – усё гэта падрыхтаваў для цябе музей.
Ганаровыя госці – беларуская пісьменніца Надзея Ясмінска і музыка Раман Арлоў.
Будзем вучыцца разам!
