Шаноўныя калегі!
Сардэчна віншуем таленавітых і творчых людзей, прафесіяналаў сваёй справы са святам – Днём работнікаў культуры!
Няхай невычарпальнымі будуць крыніцы вашага натхнення, заўсёды ўвасабляюцца ў жыццё самыя смелыя ідэі, а ваша праца будзе належным чынам узнагароджана.
Зычым вам нязгаснай энергіі і бадзёрасці, творчых поспехаў і новых дасягненняў!
Добрага здароўя, святла і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Калектыў установы “Дзяржаўны музей
гісторыі беларускай літаратуры”
