Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень памяці Максіма Багдановіча

25 мая 2019 года споўнілася 102 гады з Дня смерці Максіма Багдановіча. У гэты дзень у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы правялі памінальную службу ў памяць пра Паэта і яго родных.

Літаратурным музеем Максіма Багдановіча былі арганізаваны тры экскурсіі па месцах, звязаных з Паэтам і лёсам сям’і Багдановічаў. Экскурсанты наведалі Крыпту Храма-помніка Усіх Святых, прайшліся мінскімі мясцінамі Багдановічаў, пазнаёміліся з экспазіцыяй музея Максіма Багдановіча і прынеслі кветкі да помніка Паэту.

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча шчыра дзякуюць сваім даўнім і новым сябрам: Анатолю Іванавічу Бутэвічу, Кацярыне Матусевіч, Антаніне Яўгенаўне Хатэнка, Касі Радзівілавай, Насці Грышчук, Алесі Рамук, Народнаму літаратурнаму тэатру “Жывое слова” за актыўны ўдзел у мерапрыемстве! А таксама ўсім, хто прыйшоў на спатканне з паэіяй у гэты знакавы дзень!

 

Фотаздымкі Насты Грышчук.

Дзень памяці Максіма Багдановіча

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Безымянный

Прэс-рэліз

мерапрыемстваў, прымеркаваных да

Дня памяці Максіма Багдановіча

25 мая 2017 года

                                                                                      Усё знікае, праходзіць, як дым.

                       Светлы ж след­ будзе вечна жывым.

      Роўна 100 год мінула, як не стала Максіма Багдановіча. 25 мая 1917 года на беларускім паэтычным небасхіле яго зорка згасла, але  светлы след яе заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах і думках.

      Жыццё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 гадоў – у самым росквіце творчых сіл. Аднак за свой кароткі век ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям. Свой талент ахвяраваў узвышэнню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцця і дабрыні. Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусветнай культуры і не памыліўся. Яго творы, перакладзеныя на дзясяткі замежных моў, годна рэпрэзентуюць беларускае прыгожае пісьменства ў свеце.

      25 мая 2017 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.

      Праграма:

13.00 –  ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, сквер ля опернага тэатра);

14.30 – памінальная служба ў Саборы св. Пятра і Паўла (г.Мінск, вул. Няміга, 4);

18.00 – літаратурна-музычная вечарына “Светлы след…”. Гурт “Нельга забыць” ( з праграмай на вершы Максіма Багдановіча) і Народны тэатра “Жывое слова”.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Кантактны тэлефон: 334-07-61

Close Menu