Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень памяці Максіма Багдановіча 25 мая 2019

102 гады мінула з таго імгнення, як у далёкай Ялце 25 мая 1917 года перастала біцца сэрца Максіма Багдановіча.

Традыцыйна  ў  гэты дзень Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць мерапрыемствы, каб ушанаваць памяць Паэта.

У гэтым годзе мы прапануем вам знаёмства з мінскімі мясцінамі, знітаванымі лёсам з сям’ёй Багдановічаў і самім Максімам.

 

Расклад мерапрыемстваў:

9.30 – памінальная служба ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4.);

10.00 – экскурсія па Крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў  памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне;

13.00 – “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…” (пешаходная экскурсія па мінскіх мясцінах Паэта);

15.00 – экскурсія па экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

 

Усе экскурсіі будуць суправаджацца музычнымі і паэтычнымі дзеямі.

 

Удзел у экскурсіях бясплатны, па запісе.

Рэгістрацыя ажыццяўляецца праз гугл-форму і па тэлефоне:

(017) 334 07 61, 334 42 69.

 

Дакладнае месца пачатку экскурсій будзе паведамлена пасля запісу.

Падрабязнасці на нашых старонках у сацыяльных сетках:

ВКонтакте: https://vk.com/dzienpamiaci2019 .

Фэйсбук: https://www.facebook.com/events/882558972085275 .

Афіша ДП-2019 A4

Close Menu