25 мая 1917 года скончыўся зямны шлях і пачалося жыццё вечнае ў Максіма Багдановіча, аднаго з самых выбітных беларускіх творцаў. І амаль адразу пачаўся збор матэрыялаў, прысвечаных генію, правядзенне мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці слыннага сына беларускай зямлі.
На сённяшні момант асноўную місію па зборы, захаванні, прэзентацыі і папулярызацыі асабістай і творчай спадчыны пісьменніка ўзялі на сябе музеі Максіма Багдановіча. Яны з’яўляюцца захавальнікамі каштоўных музейных экспанатаў і, у больш шырокім сэнсе, захавальнікамі памяці пра паэта.
Але вядома, што экспазіцыі прэзентуюць толькі малую частку каштоўных музейных збораў, шмат цікавых прадметаў-сведкаў жыцця Максіма Багдановіча захоўваецца ў фондах.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 25 мая 2022 года прыняць удзел у праграме “Захавальнікі памяці”, якая дазволіць гасцям іншымі вачыма паглядзець на асноўную экспазіцыю, даведацца пра галоўных фондаўтваральнікаў, а таксама зазірнуць у “святая святых” – фонды музея.
Праграма мерапрыемстваў:
11.30 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г.Мінск, вул. М. Багдановіча, сквер каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь)
12:00 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла (г.Мінск, вул. Няміга, 4)
15.00, 16.00 – тэматычныя экскурсіі “Захавальнікі памяці” (група да 7 чалавек, па папярэднім запісе) (г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а, Літаратурны музей Максіма Багдановіча)
Па завяршэнні экскурсіі наведвальнікаў чакае прагляд анімацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…” і дакументальных фільмаў, прысвечаных Максіму Багдановічу.
Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95