Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень памяці Максіма Багдановіча

25 мая 1917 года ў далёкай Ялце скончылася жыццё самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У гэты дзень традыцыйна ўсе аматары творчасці паэта ўшаноўваюць яго памяць.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае правесці 25 мая разам:

12:00 – адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіма Багдановіча ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 

18:00 – канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцвам Людмілы Каліноўскай. У праграме прагучаць сусветна вядомыя творы, звязанцыя з паэтам і сям’ёй Багдановічаў:

В.А. Моцарт. Ларгета.
М. Ельскі. Песня без слоў.
Ф. Мендэльсон. Песня без слоў.
Беларуская полька, Янка.
А. Дворжак. Славянскі танец мі мінор.
Ж. Масне. “Роздум”.
П. Чайкоўскі. Адажыо з балета “Лебядзінае возера”.
П. Чайкоўскі. Вальс кветак з балета «Шчаўкунок».
П. Чайкоўскі. Адажыо з балета “Шчаўкунок”.
М. Агінскі. Паланэз.
Г. Свірыдаў. Раманс з музыкі да драмы «Мяцеліца».
І. Палівода. “Па-над белым пухам вішняў”.
С. Рак-Міхайлоўскі. “Зорка Венера”.

Зямное жыццё Максіма Багдановіча абарвалася 108 гадоў таму, але яго цудоўная творчасць застаецца з намі і дагэтуль.

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu