Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень народзінаў Максіма Багдановіча

9 снежня – знакавая дата для беларускай паэзіі: у гэты дзень, у далёкім 1891 годзе, нарадзіўся Максім Багдановіч, чалавек, без якога немагчыма ўявіць нашае прыгожае пісьменства.

Запрашаем вас прыняць удзел ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды:

12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу.

17.00 – музычна-паэтычны вечар у гонар геніяльнага песняра. Выступленні беларускіх дзеячаў культуры і салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай са спецыяльнай тэматычнай праграмай.

2023 год у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшоў пад знакам 110-годдзя “Вянка” – адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма Адамавіча. Таму, акрамя выдатнай паэзіі і музыкі, вы даведаецеся, шмат цікавых фактаў з гісторыі выдання.

Адзначым дзень народзінаў Максіма Багдановіча разам!

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 17 363 07 61.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.

Уваход вольны.

Close Menu