Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень нараджэння Эдуарда Агуновіча

16 снежня адзначае дзень нараджэння Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч, вядомы беларускі мастак, лаўрэат Дзярж. прэміі Беларусі (1993), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977).

У 1959 годзе, 60 гадоў таму, Эдуард Агуновіч заканчвае Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча, 1966 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу становіцца ўдзельнікам мастацкіх выставак, з’яўляецца аўтарам графічнай серыі «Адвечнае», а таксама цыкла, прысвечанага М.Багдановічу.

Эдуард Канстанцінавіч працуе ў станковай і кніжнай графіцы, стварае ілюстрацыі да знакавых твораў Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, іншых кніг. Экспазіцыі Беларусі, якія афармляў Эдуард Агуновіч на Лейпцыгскім і Левантыйскім кірмашах, атрымоўваюць залатыя медалі.

Вышыняй творчасці Эдуарда Агуновіча можна лічыць стварэнне музейных экспазіцый, якія з цягам часу не страчваюць сваёй актуальнасці. У свой час ён быў аўтарам мастацкага рашэння экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці Майстру за стварэнне першай экспазіцыі музея. Пры стварэнні новай экспазіцыі музея М.Багдановіча мы імкнуліся захаваць дамінанты мастацкага рашэння экспазіцыі Эдуарда Агуновіча – вытанчаныя сімвалічныя люстры, вітражы з выявамі архітэктурных жамчужын Мінска, лепка на сценах і столі.

Мы жадаем шаноўнаму Эдуарду Канстанцінавічу доўгіх гадоў жыцця, плёну ў працы і натхнення!

Close Menu