Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень музейнага сэлфі

19 студзеня 2022 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялах пройдзе міжнародная акцыя ДЗЕНЬ МУЗЕЙНАГА СЭЛФІ #MuseumSelfieDay. Запрашаем наведвальнікаў далучыцца!

Створаная па ініцыятыве Міжнароднага музейнага праекта Culture Themes у 2014 годзе, акцыя праходзіць штогод кожную трэцюю сераду студзеня. Ідэя яе простая – папулярызаваць музеі і гістарычную спадчыну сярод звычайных людзей у звыклым для іх фармаце. У год гістарычнай памяці удзел у акцыі для айчынных музеяў – добрая магчымасць нагадаць пра сябе і свае гісторыка-культурныя скабры наведвальнікам і грамадскасці.

Як прыняць удзел у акцыі? У чатыры крокі!

Першы крок. 19 студзеня ці напярэдадні завітайце у адзін з нашых музеяў (ці адразу ў некалькі):

#bellitmuseum Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13)

#bagdanovichmuseum Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а)

#museum_brovka Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30)

#belaruskayahatka Музей “Беларуская хатка” (вул. Рабкораўская, 19)

Другі крок. Зрабіце фота ў прасторы музейных залаў: на фоне ўлюбёных прадметаў, куткоў экспазіцый, побач з выявамі пісьменнікаў і г.д. Таксама залічваюцца сэлфі на фоне будынка музея, з уваходным квітком і г.д. Вітаюцца цікавыя, арыгінальныя, яскравыя фотаздымкі, незвычайныя ракурсы, творчы падыход.

Крок трэці. Размясціце свае аўтапартрэты ў сваіх акаунтах у адной ці некалькіх сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, ВКонтакте), пазначыўшы іх хэштэгам канкрэтнага музея (гл.вышэй) і агульнымі хэштэгамі акцыі #MuseumSelfie і #MuseumSelfieDay.

Крок чацвёрты. Пакажыце вашу публікацыю наглядчыку музея і атрымайце цудоўны сувенір за свае старанні.

Прыняць удзел у акцыі можна і без наведвання музея. Калі вы ўжо маеце сэлфі з нашых музеяў, дастаткова 19 студзеня апублікаваць іх на сваіх старонках і пазначыць згаданымі хэштэгамі. Усе публікацыя будуць намі абавязкова адсочаны, а лепшыя з іх адзначаны сувенірамі.

Лепшыя фотаздымкі таксама трапяць у стужкі музейных суполак.

ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ І ДОБРЫХ ВАМ СЭЛФІ!

Дадатковая інфармацыя – па тэл. +375 (17) 363 94 65.

Close Menu