Як мала для вобраза трэба – усяго тры радкі.
Як мала для вобраза трэба – лінія, пляма, кропка.
*
Літаратурны музей Максіма Багдановіча 12 верасня ў 14:00 запрашае ўсіх, хто любіць туш, паперу і мастацкі вобраз, правесці Дзень Графічнага Хоку сумесна з мастаком Сяргеем Піліповічам.
Хоку — жанр японскай паэзіі, асноўным зместам якога з’яўляецца пейзажная лірыка. Графічнае хоку нарадзілася як заданне па арт-выразнасці і так спадабалася, што мы цяпер не можам без яго жыць.
Туш, пэндзлі, папера прадастаўляюцца, але будзем рады, калі вы прынясеце і свае матэрыялы. Пасля Дня Графічнага Хоку Вас чакае невялікая выстава. Станьце візуальным паэтам! Запрашаем!
Уваход вольны.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а (праезд да станцыі метро «Няміга», маршруты тралейбусаў № 12, 29, 37, 40, 53, 46, аўтобусаў № 24, 38, 57, 91 (прыпынак «Оперны тэатр»).
Тэлефон для даведак: +375 29 620 20 86, Сяргей Піліповіч
Валоданне візуальнай мовай, а таксама пэндзлем/тушшу вітаецца!