Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanPolishRussian

23 лістапада 2019 г. а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца другое пасяджэнне Клуба аматараў паэзіі “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”

На першым пасяджэнні Клуба адбылася размова пра Мойшу Кульбака – паэта, празаіка, драматурга, які пісаў на ідышы і ўсё жыццё любіў беларускія Вільню і Мінск. Ён быў рэпрэсаваны і расстраляны ў адну з самых цьмяных начэй нашай гісторыі – з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.

Галоўным героем наступнага пасяджэння стане Сяргей Іванавіч Грахоўскі (1913–2002) – паэт, празаік, перакладчык, чалавек драматычнага лёсу.

У 1937 г. паэт быў асуджаны органамі НКУС без суда і следства, адбываў тэрмін да 1946 г., у 1949 г. перажыў паўторны арышт. Усё яго жыццё падзялілася на “перад” і “пасля” рэабілітацыі, пасля якой ён пражыў яшчэ 57 гадоў, працуючы рэдактарам у часопісах “Бярозка” і “Вясёлка”, літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР, адказным сакратаром Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР. Ці лёгка далося яму “другое” жыццё? Ці быў гэта ўнікальны прыклад выжывання ў таталітарнай сістэме? Ці аднавіліся яго сацыяльны статус і ўнутраны свет? Ці мог яго лёс скласціся інакш? Падумаем пра гэта на другім пасяджэнні клуба “Час. Чалавек. Эстэтыка: паэзія мінскіх аўтараў ХХ-ХХІ стст.”, паразважаем аб ключавых момантах яго творчай біяграфіі, паглыбімся ў стыхію супрацьстаяння асобы і сістэмы з Вольгай Маркітантавай.

Вольга Маркітантава (1985 г.н.) – філолаг-літаратуразнавец, паэтка, член рэдкалегіі паэтычнага альманаха “Минская школа”. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістратуру БДУ, аспірантуру НАН Беларусі. Мае шэраг публікацый па тэме сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі. Аўтар паэтычнага зборніка “Воздушный океан” (2018). Вершы Вольгі Маркітантавай друкаваліся ў альманаху “Минская школа”, часопісе “Немига литературная”, на літаратурных інтэрнэт-парталах “Textura” і “ЛитРАЖ”.

Уваход вольны

Калі: 23 лістапада, а 14-й гадзіне

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

 Літаратурны клуб _Час.чАЛАВЕК. эСТЭТЫКА_

Апошнія навіны