Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Другая сустрэча “Чытацкага клуба ў Літаратурным”

Літаратурны музей запрашае на другую сустрэчу Чытацкага клуба. Тут у коле сяброў мы разам разбіраемся ў сакрэтах творчай кухні пісьменнікаў, размотваем клубкі сюжэтных ліній і перыпітый лёсаў персанажаў. Сустрэчы Чытацкага клуба праходзяць у музеі раз на два-тры месяцы.

Наступная сустрэча адбудзецца напярэдадні Дня памяці аднаго з самых любімых паэтаў беларускіх чытачоў Максіма Багдановіча. Прапануем вам паразважаць над адным з самых знакамітых твораў прысвечаных самаму маладому класіку – эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”.

Мастацкі і адначасова публіцыстычны твор Стральцова выклікаў у сваю пару вялікі чытацкі рэзананс. Многія крытычна паставіліся да гэтай працы. Дзе выдумка і фантазія Міхася Лявонавіча, а дзе рэальныя факты з жыцця Багдановіча? Як адзін творца здолеў захапляльна напісаць пра іншага? І ў чым жа палягала загадка Багдановіча? На гэтыя пытанні паспрабуем адказаць, сабраўшыся за супольным чытацкім сталом. Талент, містыка, пачуцці, факты – усё, з чаго сатканы твор апынецца пад пільным чытацкім позіркам.

Удзел у сустрэчах Чытацкага клуба па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму: https://forms.gle/A5QnFxSmgo6WG3j57

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротную форму з больш падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.

Сустрэча адбудзецца 24 мая.

Пачатак: 16:00.

Мадэратар: Валянціна Кароткіна.

Кошт: 5 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu