26 красавіка 2025 года, напярэдадні 80-годдзя Перамогі, калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры наведаў мемарыяльны комплекс, прысвечаны вязням лагера смерці “Азарычы”.
Падчас экскурсіі супрацоўнікі музея даведаліся пра гісторыю мястэчка Азарычы і яго наваколля, дзе фашысцкія карнікі здзейснілі адны з самых страшных злачынстваў на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У знак вечнай памяці аб тысячах закатаваных суайчыннікаў да мемарыяла ўсклалі кветкі.
Арганізатарам паездкі выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя музея.