Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі

На гэтым тыдні размова пойдзе пра беларускага  пісьменніка-франтавіка – Алеся Савіцкага.

Па афіцыйных звестках нарадзіўся будучы пісьменнік 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі, а на самой справе — 8 студзеня 1925. Падчас вайны А.Савіцкі выправіў у сваіх дакументах год нараджэння для таго, каб узялі ў партызаны.

У 1939 сям’я пераехала ў Гродна па месцы службы бацькі. Да вайны А.Савіцкі вучыўся ў сярэдняй школе. У 1942-1944 гадах быў партызанам атрада “Смерць фашызму”, з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада “Бальшавік” брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. З 1944 па 1945 ваяваў на фронце. Удзельнік вызвалення Літвы, Польшчы, баёў за ўзяцце Берліна. Тры разы быў паранены. Пачаў пісаць вершы яшчэ ў партызанскім атрадзе. Пасля дэмабілізацыі (1945) прыехаў у Полацк, працаваў у рэдакцыі полацкай абласной газеты “Бальшавіцкі сцяг” (пасля “Сцяг камунізму”) літсупрацоўнікам, потым –  загадчыкам аддзела.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, “Знак пашаны”, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета УССР, медалямі.

У фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца ўнікальная фатаграфія, якую нам перадаў сам пісьменнік у 2014 годзе. На адваротным баку – дароўны надпіс Алеся Савіцкага сваёй сястры Валянціне: “Привет из Германии. На память Вале от брата Александра. 23.VII-45г.”. Фатаграфія зроблена ў 1945 годзе ў Германіі падчас баявых дзеянняў.  

Матэрыял падрыхтавала Цуцаніна В.А., навуковы супрацоўнік аддзела ўліку фондаў

 

Close Menu