Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя рамана “БОДАЙ, БУДКА. Хтось тихий мовчить у темряві”

30 лістапада 2019 г. а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя новага рамана Наталкі Бабінай “Бодай, будка”, які толькі што выйшаў у выдавецтве “Смэлток”.

Раман “Бодай, будка. Хтось тихий мовчить у темряві” – фантастычны трылер з элементамі гістарычнага, палітычнага і жаночага рамана. У кнізе дзейнічаюць некаторыя героі першага рамана Наталкі Бабінай “Рыбін горад”, аднак “Бодай, будка” – зусім самастойны твор, напісаны з уласцівым гэтай аўтарцы размахам.

Яшчэ адна важная асаблівасць твора “Бодай, будка” – гэта першы раман, напісаны ў Беларусі па-ўкраінску.

На прэзентацыі Наталка Бабіна распавядзе пра гісторыю стварэння рамана і падзеліцца сваімі думкамі пра важнасць/непатрэбнасць нацыянальнай ідэнтычнасці ў глабалізаваным свеце.

Запрошаныя госці – галоўны рэдактар “Нашай Нівы” і “Нашай гісторыі” Андрэй Дынько, дэкан факультэта філалогіі і журналістыкі Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. Украінкі (Луцк, Украіна) Юрый Громык, культуролаг Віктар Місіюк.

Удзельнікі сустрэчы разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам заспяваюць песні, а таксама навучацца танчыць танцы, якія спяваюць і танцуюць героі ў рамане.

Запрашаем аматараў беларускай і украінскай літаратуры.

Уваход вольны.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 30 лістапада 2019, 14:00

Close Menu