Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемствы да 128-годдзя з дня народзінаў Максіма Багдановіча

9 снежня Беларусь адзначае Дзень народзінаў самага маладога класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. Знакаміты паэт шмат працаваў на ніве традыцыйнага вершаскладання, але быў адкрыты да эксперыментаў. Сёлета Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе адзначыць Дзень народзінаў Багдановіча ў незвычайным фармаце.


8 снежня, нядзеля

18:00 ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”

Ларп — ролевая гульня жывога дзеяння, падчас якой удзельнікі паглыбляюцца ў розныя сітуацыі і прымаюць на сябе новыя ролі. “Ларп-фабрика Минск” адмыслова да Дня народзінаў паэта падрыхтавала ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”, удзельнікі якога змогуць адчуць сябе родзічам, сябрам, каханай Максіма Багдановіча і нават самім Паэтам. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы: https://tinyurl.com/tqjnjek.

9 снежня, панядзелак

18:00 адкрыццё выставы “КП-2019” і куратарская экскурсія

Выстава атрымала сваю назву дзякуючы галоўнаму дакументу музея — кнізе паступленняў (скарочана “КП”). Усе музейныя прадметы запісваюцца ў гэтую кнігу. Выстава “КП-2019” — унікальная магчымасць упершыню пабачыць экспанаты, якія з’явіліся ў музеі за апошні год. Сярод іх кніга Паўла Шэйна з этнаграфічнымі запісамі Адама Багдановіча (1893 г.) і ўзоры вышыўкі ад стрыечных сясцёр Максіма Багдановіча. 

19:00 музычная праграма Пятра Клюева на вершы беларускіх паэтаў

Пётр Клюеў — музыка, кампазітар, удзельнік гурта ЛСП — заспявае песні на вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і сучасных беларускіх паэтаў.

20:00 ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу

(ля Опернага тэатра)

Адрас Літаратурнага музея Максіма Багдановіча:

г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 334-42-69.

Старонкі мерапрыемства ў сацыяльных сетках:

Facebook,  Instagram

Close Menu