Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства па падвядзенні вынікаў конкурсу малюнкаў “Конкурс цмока Шушу”

3 снежня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “Конкурс цмока Шушу” – падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў.  Конкурс праходзіў падчас працы часовай экспазіцыі “Вершы ў малюнках” – сумеснага выставачнага праекта з Пасольствам Венгрыі ў Беларусі.

Творчае натхненне ўдзельнікам конкурсу надавала аснова эспазіцыі: ілюстрацыі да дзіцячых вершаў, выдадзеных у сучаснай Венгрыі, прадметы са знакамітай калекцыі “Цацкі ў горадзе” Музея Обуда (г.Будапешт) і керамічныя вырабы (героі венгерскіх казак, мультыплікацыйных фільмаў), прадастаўленыя Мастацкім таварыскім аб’яднаннем імя Ласла Месараша (г.Будапешт).

Падчас працы выставы многія наведвальнікі адкрылі для сябе Венгрыю і вядомыя на ўвесь свет венгерскія вынаходніцтвы. Сярод такіх – Кубік Рубіка. Таму на ўрачыстае мерапрыемства з цікавай праграмай завіталі прадстаўнікі Федэрацыі спідкубінгу Беларусі.

Але не толькі цацкі і ілюстрацыі натхнялі ўдзельнікаў конкурсу. Значная частка выставы складалася з кніжных выданняў з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Таму на мерапрыемстве з дапамогай студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, якія вывучаюць венгерскую мову пад кіраўніцтвам  лектара Зіты Борбей, адбыліся чытанні венгерскіх казак у перакладах.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі свае ўзнагароды і перадалі малюнкі Пасольству Венгрыі для выкарыстання іх падчас адмысловых мерапрыемстваў.

Запрашаем і Вас за натхненнем і цікавымі эксперыментамі ў наш Музей!

Close Menu