Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanPolishRussian

 27 лістапада 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё экспазіцыі “Залатая раніца беларускага Адраджэння”, якая прысвечана пісьменнікам-юбілярам 2019 года: А.Бабарэку,  М.Лынькову, А.Якімовічу, М.Хведаровічу, П.Трусу, А.Дудару, З.Аксельроду, С.Дарожнаму, В.Маракову, Л.Калюгу, М.Лужаніну, З.Бандарынай, А.Куляшову, і раскрывае літаратурны  працэс на Беларусі ў 1920-я гг. праз дэманстрацыю матэрыялаў, звязаных з галоўнымі літаратурнымі згуртаваннямі таго часу — “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, БелАПП. На выставе змешчаны рэдкія дакументы з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кніжныя выданні бібліятэчкі часопіса “Маладняк” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Аўтар навуковай канцэпцыі – старшы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела Святлана Кажамяка пазнаёміла гасцей з унікальнымі і рэдкімі экспанатамі выстаўкі, расказала пра адметнасці яе стварэння. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты групы ЭА-105 дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С.Высоцкага (Выкладчык – Герасімовіч І.М.) з мастацкім выкананнем вершаў пісьменнікаў “залатога дзесяцігоддзя”.

Экспазіцыя будзе працаваць да 18 студзеня 2020 г. Запрашаем усіх аматараў беларускага літаратурнага слова!

Апошнія навіны