Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Цiмкавiцкiя вытокi – 2024”

8 чэрвеня 2024 года ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна, на радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага, пройдзе трэцяе па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і на прылягаючых тэрыторыях, сумесна з Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Час правядзення: 16:00 – 20:00.

У праграме – вялікая канцэртная праграма, экскурсіі па музеі і традыцыйнае чаяванне “Каля самавара Кузьмы Чорнага”, сустрэчы з пісьменнікамі, гульні, майстар-класы, разыгранкі, мноства інтэрактыўных пляцовак і фотазон.

Хэдлайнер фестывалю – вакальная група “Чысты Голас”.

Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы разам з намі! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем яго знакамітага жыхара Кузьмы Чорнага, цудоўна правядзеце час на свежым паветры, за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта – у творчай, гасціннай атмасферы, у кампаніі прыязных цімкаўлян.

Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Адпраўленне 8 чэрвеня 2024 года ў 13:30 ад набярэжнай р.Свіслач паблізу мемарыяла “Востраў слёз”. Прыкладны час ад’езду у Мінск – 20:30.

Квіткі – 30 руб. Папярэдні запіс па тэл. +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/858025.

 

Цімкавічы – вёска ў Беларусі, на рацэ Мажы. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы захад ад Капыля, за 136 км ад Менска. Першы пісьмовы ўпамін пра Цімкавічы змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. У Цімкавічах з 1908 году гадаваўся беларускі празаік Кузьма ЧорныЦяпер тут дзейнічае Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (вул.Слуцкая, 60) – філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Close Menu