ПРАГРАМА
літаратурна-музычнага свята “Цімкавіцкія вытокі”,
прысвечанага Дню нараджэння Кузьмы Чорнага
08.06.2024
аг. Цімкавічы, Капыльскі р-н, філіял “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага”
14:30 Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым воінам-пагранічнікам (вул. 17-га Пагранатрада)
15:00 Малебен у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца (вул. Нясвіжская, 7а)
15:00-16:00 Тэматычны радыёканцэрт (вул. Слуцкая)
15:30 Пасадка туй у азнаменаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў
ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА (вул.Слуцкая)
16:00-16:30 Урачыстае адкрыццё літаратурна-музычнага свята “Цімкавіцкія вытокi”:
прывітальныя словы арганізатараў мерапрыемства;
узнагароджанне пераможцаў творчага конкурса “Родныя мае мясціны”,
прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
і жыццю і творчасці пісьменніка Кузьмы Чорнага
16:30-17:00 Музычна-паэтычная праграма “Цімкавіцкія вытокі”
(выступленні творчых калектываў мастацкай самадзейнасці Капыльскага раёна, выступленні беларускіх пісьменнікаў)
17:00-18:30 Канцэртная праграма народнага вакальнага ансамбля Старобінскага гарпасялковага дома культуры “Вясёлы балаган”
18:30-20:00 Канцэртная праграма Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь вакальнай групы “Чысты голас”
20:00-21:00 Фэстываль фарбаў “Холі”
21:00-24:00 Маладзёжная дыскатэка “Лета ў стылі дыска”
МУЗЕЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА (Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, вул. Слуцкая, 60)
16:00-20:00 майстар-класы “Сакрэты каліграфіі”, “Традыцыйная беларуская лялька”, “Сувенірны магніт” , “Кніжная закладка”
16:00-20:00 бяспройгрышная разыгранка “З рога ўсяго многа!”
16:30-17:00 экскурсіі па экспазіцыі музея з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”
18:30-19:00
16:30-17:30 краязнаўчая гульня “Азбука гарадоў” (10+)
18:00-19:00 пазнавальная гульня “Нізка беларускіх казак” (6+)
17:00-18:00 “Літаратурная гасцёўня” (сустрэча з вядомымі пісьменнікамі, выступы-чытанні маладых аўтараў)
А таксама:
з 16:00 па вул.Слуцкай будуць працаваць:
тэматычная пляцоўкі ўстаноў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
літаратурныя выставы і фотазоны, выставы дзіцячых малюнкаў;
выставы-продажы майстроў народнай творчасці, майстар-класы;
тэматычныя інтэрактыўныя лакацыі для дзяцей і дарослых, роставыя лялькі і валанцёры.
З 15:30 будуць працаваць кропкі грамадскага харчавання і сувенірнай прадукцыі, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні.
Далучайцеся! Уваход вольны!
Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Адпраўленне 8 чэрвеня 2024 года ў 13:30 ад набярэжнай р.Свіслач паблізу мемарыяла “Востраў слёз”. Прыкладны час вяртання ў Мінск – 22:00. Квіткі – 30 руб. Браніраванне месцаў па тэл. +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/858025.