Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета – 2025”

Дзе чэрпаў сілы і натхненне Максім Багдановіч? Дзе зразумеў, што ён беларускі паэт? Адказ на гэтае пытанне – Ракуцёўшчына, маленечкая вёсачка, непадалёк ад Маладзечна.

Менавіта сюды, на адпачынак, летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся – беларускі пісьменнік, з планамі і марамі пра будучую кнігу. Наробак летніх месяцаў досыць вялікі – цыклы вершаў “Места”, “Старая Беларусь”, паэмы “У вёсцы” і “Вераніка”.

Па традыцыі – у апошнюю суботу ліпеня – запрашаем на свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, дзе вас чакаюць яркія ўражанні, цёплыя сустрэчы, прыемныя сюрпрызы! Мерапрыемства адбудзецца 26 ліпеня з 16:00 да 20:00.

Праграма:

  • прывітальная імпрэза каля памятных камянёў, ускладанне кветак;
  • экскурсіі па экспазіцыі музея “Фальварак Ракуцёўшчына”;
  • займальныя майстар-класы, гульні ды забаўкі;
  • канцэрт з удзелам беларускіх літаратараў, музыкаў, спевакоў;
  • квэсты і шмат іншых цікавостак;
  • бяспроігрышная разыгранка з прызамі ад музея.

Арганізаваны транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск. Кошт – 30р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 378-57-82. Абавязкова папярэдняя аплата. Квіткі можна набыць ў касе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча па адрасе г.Мінск, вул М.Багдановіча, 7а або анлайн.

Як даехаць самастойна:

  • электрычкай Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск – да станцыі Уша;
  • маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да вёскі Краснае (прыпынак каля танка);
  • уласным аўто – да вёскі Ракуцёўшчына (GPS: 54.2541, 27.0925).

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 355-22-95 (Мінск), +375 (17) 679-61-41 (Ракуцёўшчына).

Close Menu