Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Cустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: Дзённік пісьменніка”

20 сакавіка 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: Дзённік пісьменніка”.

Цягам занятку даведаемся пра:

  • дзённік, як літаратурны жанр;
  • дзённікавыя запісы і нататкі, як рабочы інструмент пісьменніка;
  • дзённік пісьменніка на прыкладзе кніг і тэматычных часопісных публікцый Максіма Танка, Івана Шамякіна, Вячаслава Адамчыка, Янкі Скрыгана, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча.
  • Дзённікавыя запісы перыяду Вялікай Айчыннай вайны (Іван Мележ, Кузьма Чорны, Мікола Лобан, Вісарыён Гарбук).

Госць школы: пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, аўтар серыі кніг “Заўтра была адліга” (дзённікавы раман паэта).

Нагадаем, што курс навучання будзе змяшчаць наступныя тэмы: лірычная мініяцюра, літаратурны дзённік, чытацкі водгук і рэцэнзія, эсэ, навуковы артыкул, казка, свабодны верш, хайку, візуальная і камбінаторная паэзія, культура мовы, пісьменніцкі слоўнік, рэдагаванне твораў, а таксама знаёмства з алгарытмамі літаратурнай работы знакамітых пісьменнікаў і практыкаванні ў стылі.

Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.

Кожнай з абазначаных тэм будзе прысвечана асобнае мерапрыемства (некалькі), на асобныя сустрэчы будуць запрошаны госці-пісьменнікі, а таксама прадстаўнікі літаратурных газет і часопісаў.

Далучыцца можна на любым этапе! Для таго каб атрымліваць рассылку прапануем запоўніць гугл-форму – https://forms.gle/sTH47aiNTT4yEaUU8

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu