Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Cустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”

20 лістапада 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: мастацкі пераклад”.

Цягам занятку разгледзім наступныя тэмы:

  • асноўныя прынцыпы мастацкага перакладу;
  • пераклад: дух, альбо літара / праца, альбо творчасць?
  • захаванне аўтарскага стылю;
  • пераклад паэтычных тэкстаў;
  • перакладчыцкая справа ў Беларусі;
  • агляд кніжных серый перакладаў на беларускую мову.

Форма працы “літаратурнай школы”: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.

Далучыцца можна на любым этапе! Для таго каб атрымліваць рассылку прапануем запоўніць гугл-форму – https://forms.gle/sTH47aiNTT4yEaUU8

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu