Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця”

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця” працягвае сваю працу да 24 лістапада.

Экспазіцыя прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Не адно пакаленне выхоўвалася на творах Васіля Быкава. І сёння цікавасць да асобы пісьменніка не змяншаецца. Да творчасці пісьменніка звярталіся і звяртаюцца літаратуразнаўцы, мастакі, кінадраматургі, рэжысёры. З’яўляюцца новыя кінастужкі па творах Васіля Быкава.

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…” раскрывае старонкі жыцця Васіля Быкава праз аўтографы на кнігах, якія пісьменнік дарыў сябрам, калегам, знаёмым: Марыі  Хайноўскай, Лідзіі Арабей, Аляксею Карпюку, Валянціну Тарасу, Івану Чыгрынаву, Алесю Адамовічу, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву і інш. На выставе прадстаўлены фотаздымкі, лісты і паштоўкі з архіва Васіля Быкава, якія захоўваюцца ў фондах музея.

ЗАПРАШАЕМ!

Адрас: вул. М.Багдановіча, 13
Тэлефон: (017) 334-56-21
Кошт: уваходны квіток у музей.

Close Menu