Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Часовая літаратурна–дакументальная экспазіцыя “Бласлаўлёныя Кушляны Францішка Багушэвіча”

19 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшло адкрыццё часовай літаратурна–дакументальнай экспазіцыі “Бласлаўлёныя Кушляны Францішка Багушэвіча”.

Час адкрыцця экспазіцыі быў выбраны невыпадкова. 21 сакавіка адзначаецца 180-годдзе з дня нараджэння знакамітага паэта-дэмакрата, публіцыста, грамадскага дзеяча і народнага адваката Францішка Багушэвіча. Сваё 30-годдзе святкуе сёлета і ўнікальны для краіны музей – “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў. Сваімі расповедамі пра пісьменніка падзяліліся ўдзельнікі мерапрыемства — літаратуразнавец, археограф і пісьменнік Язэп Янушкевіч; загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Вольга Гулева, краязнавец, даследчык геналогіі насельніцтва ў межах былога Ашмянскага павета Васіль Юрша; гісторык, архівіст і асноўны рухавік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана Зміцер Юркевіч, вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ Юлія Амосава.

Скончылася імпрэза незвычайнай музычнай часткай: у выкананні Ксеніі Тоўсцік прагучаў верш “Праўда” на ўкулелі.

Музей не спыняецца ў юбілейны год Францішка Багушэвіча толькі на прэзентацыі дадзенай экспазіцыі.  У чэрвені запрашаем усіх на традыцыйные свята паэзіі і песні “Кушлянскі Фэст”!

Close Menu