![]() |
Часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч. Абуджаная памяць…” (Да 50-годдзя выдання рамана “Каласы пад сярпом тваім”) | ![]() |
Ул. Караткевіч з’яўляецца адным з таленавітых і самабытных прадстаўнікоў таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру ў другой палове 50-х – пач. 60-х гадоў.
Асаблівая заслуга Ул. Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што Вальтэр Скот у Англіі, Генрык Сянкевіч у Польшчы, Алоіс Ірасек у Чэхіі.
На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея (кнігі, фотаздымкі, асабістыя рэчы пісьменніка, ліставанне, рукапісы).
Кошт: уваходны квіток у музей:
- дзеці да 7 год– бясплатна,
- школьнікі, навучэнцы, студэнты– 1,50 руб.,
- дарослыя – 3,00 руб.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
(вул. М.Багдановіча, 13).
Запіс на экскурсію па тэл.: 334-56-21