Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Чацвёртая сустрэча “Чытацкага клуба ў Літаратурным”

Літаратурны музей працягвае сустрэчы Чытацкага клуба. Тут у коле сяброў мы разам разбіраемся ў сакрэтах творчай кухні пісьменнікаў, размотваем клубкі сюжэтных ліній і перыпітый лёсаў персанажаў.

Як прызнаваўся Уладзімір Караткевіч, аповесць “Чазенія” – адзін з любімых яго ўласных твораў. Штуршком да напісання сталі ўражанні, атрыманыя пісьменнікам падчас наведвання Далёкага Усходу. Сам твор аўтар называў паэмай у прозе. Тым жа паэтычным азначэннем карыстаўся і яго ўніверсітэцкі сябар даследчык Фларыян Няўважны: ““Чазенія” – гэта паэма ў прозе пра сілу жыцця, трываласць дружбы, пра сілу кахання і спачування, магутнасць дабра, чалавечнасці і праўды, што выяўлена не толькі ў вобразах галоўных герояў, іх сяброў, але і ў з’явах прыроды”.

У сваім творы Уладзімір Караткевіч паказвае прыгажосць кахання і прыроды адначасова. Галоўны герой Севярын Будрыс лічыць, што ён і яго каханая – “розныя бакі жыцця, розныя полюсы ўсяго існага”, але потым разумее, што “у любові сваёй  яны – роўня, што ім проста трэба давесці гэта адзін аднаму і пасля асцярожна, трапётка несці праз гады сваё пачуццё”.

Запрашаем павандраваць у сусвет тонкіх караткевічаўскіх рамантычных матэрый і чароўнай прыроды Далёкага Усходу на чацвёртай сустрэчы Чытацкага клуба 21 снежня а 17-й гадзіне.

Удзел у сустрэчах Чытацкага клуба па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму: forms.gle/WBnXzUGXqTATP2JNA

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротны ліст з больш падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.

Сустрэча адбудзецца 21 снежня ў 17:00.

Мадэратар: Валянціна Кароткіна.

Кошт: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu