Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

БЫКАЎСКІЯ ДНІ ў філіяле “Музей-дача Васіля Быкава”

З 19 па 22 чэрвеня 2020 г. Музей-дача Васіля Быкава па традыцыі адзначае Быкаўскія дні – дні памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У гэтым годзе спаўняецца 96 год з дня нараджэння літаратара.

Менавіта гэтыя дні з’яўляюцца для нас знакавымі. 19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў, 22 чэрвеня 2003 года яго не стала. Ён пакінуў свет у сумны дзень – 22 чэрвеня, дзень, калі пачалася Вялікая айчынная вайна, якую ён прайшоў сапраўдным воінам, камандзірам…

Як заўсёды ў гэтыя дні чакаем вас у Музеі-дачы Васіля Быкава па адрасе: Мінская вобласць, Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. Дачная, 62. Экскурсія знаёміць з жыццём і творчасцю Васіля Быкава, а для жадаючых – дарослых і маленькіх ёсць магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці мастакоў і зрабіць на памяць невялікія малюнкі па узорах малюнкаў Васіля Быкава, прадстаўленых у экспазіцыі.

Акрамя гэтага, на нашым сайце і на афіцыйных старонках філіяла ў сацыяльных сетках будуць прэзентаваны інтэрв’ю з дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, ініцыятарам стварэння Музея-дачы Васіля Быкава Паўлам Латушкам і відэаэкскурс “Радаванне пра Васіля”, створаны спецыяльна да гэтых дзён, у якім вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі –  пісьменнік Мікалай Чэргінец, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін, мастак і пісьменнік Рыгор Сітніца, паэт і музыкант Алесь Камоцкі, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў, скульптар Ігар Засімовіч, кінарэжысёр Мікалай Князеў, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева – расскажуць аб сваіх уласных уражаннях ад сустрэчы з асобай Васіля Быкава.

Музей-дача Васіля Быкава ў сацыяльных сетках:

Вконтакте: https://vk.com/club73857926

Facebook: https://www.facebook.com/%D0%9C%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9-%D0%B4%D0%B0%D1%87%D0%B0-%D0%92%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%8F-%D0%91%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0-102773577804356/?modal=admin_todo_tour

Close Menu