Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на адкрыццё часовай экспазіцыі!

З 26 лістапада 2026 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі дзейнічае часовая экспазіцыя “Броўкі / Сысы: гісторыя ў лёсах”, прысвечанай сваякам народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

Пятрусь Броўка нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і Усціна Адамавіча Броўкі і Алены Сцяпанаўны (у дзявоцтве – Сыс) ў вёсцы Пуцілкавічы. Успамінаючы свой радавод, паэт жартаваў, што яго род найстаражытнейшы на Ушаччыне, бо продкаў па бацьку звалі Адам і Ева – Адам Іосіфавіч Броўка і Ева Іванаўна Тарасевіч.

Як і ў многіх сялянскіх сем’ях таго часу, у Броўкаў і Сысоў хапала родных і сваякоў: браты і сёстры, дзядзькі і цёткі, дзядулі і бабулі… Іх лёсы і сталі асновай новай часовай экспазіцыі. Праз гісторыі з жыцця Броўкаў і Сысоў – кранальныя, смешныя, сумныя – адлюстравана гісторыя беларусаў ХХ стагоддзя.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2027 года.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu