Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

«Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы»

26 ліпеня 2022 года з 17:00 да 20:00 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» адбудзецца культурнае мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы».

Імпрэза ладзіцца пад знакам Года гістарычнай памяці ў межах рэалізацыі сумеснага праекта музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур «Пад адзіным небам Беларусі».

Наведвальнікі змогуць паглыбіцца ў цікавы і займальны свет традыцыйных народных рамёстваў. Для дарослых і дзяцей будуць арганізаваны майстар-класы па лозапляценні, ткацтве, кераміцы і ганчарству ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Таксама ўсе ахвотныя змогуць павучыцца беларускім побытавым танцам ды пагуляць у беларускія традыцыйныя гульні (за што, дарэчы, кожны ўдзельнік атрымае сувенір).

Музычны госць мерапрыемства – сямейны фальклорны ансамбль «Крона» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.

Для жадаючых набыць вырабы народных рамёстваў будзе працаваць адмысловая выстава–продаж.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Кошт квітка для дарослых 10 рублёў, для дзяцей ад 7 гадоў 7 рублёў, дашкольнікі – бясплатна.

 

Сардэчна запрашаем! Прыходзьце ўсёй сям’ёй!

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. “Інстытут культуры”).

Кантакты для сувязі: +375 (17) 375-52-13 (філіял “Беларуская хатка”), +375 (17) 270-82-67 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Close Menu