Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Філіял «Беларуская хатка» запрашае на калядную праграму

Філіял «Беларуская хатка» (мемарыяльны музей Максіма Багдановіча) запрашае на мерапрыемствы ў межах штогадовай дабрачыннай акцыі “Калядная зорка Максіма” з 22 снежня 2021 па 19 студзеня 2022 года.

У праграме:

  • батлейка
  • майстар-класы па вырабе калядных сувеніраў і паштовак
  • калядны карагод
  • віктарына з прызамі
  • тэматычная выстава “Песня анёлаў”
  • святочны настрой

Чакаем вас!

Папярэдні запіс па тэлефону:  +375 (17) 375 52 13.

Удзел у мерапрыемствах – 3 руб.00 кап.

Для дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, дзяцей-інвалідаў, дзяцей да 6 гадоў– бясплатна.

Шматдзетным і апянунскім сем’ям – зніжкі.

        

Да даведкі:

З 1915 г. у Мінску пачало дзейнічаць Беларускае таварыства па дапамозе ахвярам вайны. Для дзяцей бежанцаў да Калядаў сіламі інтэлігенцыі была наладжана навагодняя елка, арганізаваны паказы старажытнага лялечнага тэатра батлейка. Па прыездзе ў родны горад у 1916 г. паэт Максім Багдановіч актыўна ўключыўся ў працу мінскага аддзела таварыства і таксама прыклаў шмат намаганняў, каб арганізаваць прытулковым хлопчыкам і дзяўчатам свята (хадайнічаў аб выдачы цёплага адзення і абутку, падрыхтаваў салодкі падарунак (цукар), удзельнічаў у канцэрце і інш.). Гэта ўсё натхніла супрацоўнікаў музея да правядзення святочнай навагодняй акцыі “Калядная зорка Максіма”.

Close Menu