
13 лютага ў 14:00 Беларуская хатка запрашае ўсіх жадаючых на літаратурна-музычную імпрэзу з элементамі квэсту «Дзе Купідон?».
Гасцей чакае:
- агляд экспазіцыі музея;
- квэст «Знайдзі Купідона ў экспазіцыі музея»;
- прагляд урыўка за батлейкі «Лялькі таньчаць!»;
- конкурс прыгажосці сярод батлеечных лялек;
- варажба на рамонку «Якое яно каханне»;
- гутарка на мове кветак;
- чытанне вершаў пра каханне.
Кошт — 50 капеек.
Адрас: вул. Рабкароўская, 19.
Тэлефон для даведак: (017) 375-52-13.