Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Беларускай хатцы пройдзе цыкл святочных мерапрыемстваў

З 22 снежня 2020 года па 19 студзеня 2021 года філіял “Беларуская хатка” праводзіць цыкл святочных мерапрыемстваў. 

Наведвальнікаў чакаюць:

  • тэатралізаваная літаратурна-мастацкая кампазіцыя па  матывах містэрыі  Э. Акуліна “На Каляды”;
  • удзел у інсцэніроўцы-карагодзе;
  • майстар-клас па вырабе сувеніра “калядная зорачка”;
  • паказ батлейкі (“Нараджэнне Хрыста” і “Цар Ірад”);
  • віктарына з прызамі;
  • тэматычная выстава “Калядны цуд”.

Кошт – 3 рублі 50 капеек.

Для дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні; шматдзетных, прыёмных і апякунскіх сем’яў; сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда – бясплатна.

ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ!

Запісацца можна па тэлефоне:  8 (017) 375-52-13.

Адрас: вул. Рабкораўская, 19.

ЧАКАЕМ ВАС!

Close Menu