З 22 снежня 2020 года па 19 студзеня 2021 года філіял “Беларуская хатка” праводзіць цыкл святочных мерапрыемстваў.
Наведвальнікаў чакаюць:
- тэатралізаваная літаратурна-мастацкая кампазіцыя па матывах містэрыі Э. Акуліна “На Каляды”;
- удзел у інсцэніроўцы-карагодзе;
- майстар-клас па вырабе сувеніра “калядная зорачка”;
- паказ батлейкі (“Нараджэнне Хрыста” і “Цар Ірад”);
- віктарына з прызамі;
- тэматычная выстава “Калядны цуд”.
Кошт – 3 рублі 50 капеек.
Для дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні; шматдзетных, прыёмных і апякунскіх сем’яў; сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда – бясплатна.
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ!
Запісацца можна па тэлефоне: 8 (017) 375-52-13.
Адрас: вул. Рабкораўская, 19.
ЧАКАЕМ ВАС!
