З 4 па 14 жніўня 2023 года філіял “Беларуская хатка” (г.Мінск, вул.Рабкораўская,19) ласкава запрашаем усіх жадаючых даведацца пра Мінск пачатка XX стагоддзя, пазнаёміцца з цікавымі асобамі, якія ўваходзілі ў клуб інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, зазірнуць у гісторыю дома, дзе жылі Змітрок Бядуля, Максім Багдановіч, Язэп Лёсік, Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас), бывалі Аркадзь Смоліч, Уладзіслаў Галубок і іншыя знакамітыя асобы.
У праграме – экскурсія “У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў”, падчас якой вы зможаце:
✔️азнаёміцца з побытам гараджан пачатку XX стагоддзя на прыкладзе пакояў Змітрака Бядулі і яго сясцёр;
✔️заглянуць у творчую лабараторыю Максіма Багдановіча;
✔️наведаць адноўлены мемарыяльны пакой паэта і на свае вочы пабачыць сапраўдныя рэліквіі музея – рэчы сям’і Максіма Багдановіча.
Таксама чакаем жадаючых на майстар-класе па вырабе батлеечнай лялькі. Вы будзеце мець магчымасць далучыцца да творчага працэса стварэння сваёй шпяньковай лялькі з паперы, а пасля – адчуць сябе сапраўднымі батлейшчыкамі.
Уваходныя квіткі: 4.00 руб. (дарослыя), 2.50 руб. (студэнты, навучэнцы). Дашкольнікам уваход вольны.
Экскурсія: 12.00 руб. Майстар-клас: 3.50 руб.
+375 (17) 375-52-13.