Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Беларуская хатка” і Terram Album запрашаюць на мерапрыемства “Восеньскія вячоркі: лакацыя – дом”

19 лістапада 2021 года “Беларуская хатка” (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) і творчая майстэрня Terram Album запрашаюць на мерапрыемства “Восеньскія вячоркі: лакацыя – дом”.

Пачатак – у 15.00 і 18.00.

 

У праграме мерапрыемства:

  • шпацыр па музею
  • выстава-кірмаш аўтарскіх рэчаў для дома і не толькі
  • інтэрактыўны экскурс “Пераход у асенне-зімовую прастору”,

“Тры складнікі нашай уласнай прасторы”

  • энерга-практыка “Сустрэча з сабой”
  • майстар-клас “Абярэг для дома”
  • чаяванне ў цёплым жаночым коле
  • ды іншыя цікавосткі.

 

Пажадана мець з сабой:

  • Любое ўпрыгожванне (якое адгукнецца на ваш настрой)
  • Нататнік і асадку
  • Якую-небудзь смачнюшку да гарбаты

 

Для маленькіх гасцей мерапрыемства будзе дзейнічаць пляцоўка для размалёвак, забаўляльная гульня, квэст.

Шчыра запрашаем – прыходзьце ўсёй сям’ёй!

 

Для даведкі: Terram Album – творчая майстэрня па вырабе вопраткі, аксэсуараў, прадметаў хатняга ўжытку ў этна-стылі, з традыцыйным беларускім каларытам. Асноўная мэта праекта Terram Album – паказаць багацце роднай культуры, яе веліч і прыгажосць праз паўсядзённыя рэчы.

На экспазіцыі «Беларускай хаткі» можна пазнаёміцца з цікавосткамі і артэфактамі сем’яў Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Зоські Верас і інш. знакамітых беларускіх дзеячоў культуры і літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.

Кошт квітка: 3.00 BYN (дарослыя), 2.00 BYN (студэнты, навучэнцы). Дашкольнікам уваход вольны.

 

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19.

Кантактны тэлефон: +375 17 375 52 13.

Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by, bel.hatka@gmail.com

https://www.facebook.com/bel.hatkagmail

https://vk.com/public189280388

Close Menu