Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Беларуская хатка” адзначыла 30-годдзе

“Беларускі вечар” у стылі легендарных суботнікаў клуба інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя адбыўся 25 чэрвеня ў музеі “Беларуская хатка”, які адзначыў 30-годдзе з дня свайго адкрыцця.

Павіншаваць філіял установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” з гэтай круглай датай завіталі калегі са сталічных музеяў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Загадчык філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”                     Міхась Бараноўскі

Супрацоўнік Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа                     Алесь Крыжэвіч 

Намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Яўгенія Краснова

Вучоны сакратар Літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва        Ганна Запартыка

Музычныя падарункі гасцям мерапрыемства зрабілі фальклорны гурт “Ліцвіны”, які 30 гадоў таму спяваў на адкрыцці і параўнальна малады гурт архаічных спеваў “Астроўна”.

Загадчык філіяла “Беларуская хатка” Таццяна Лабада

Гурт архаічных спеваў “Астроўна”

Працягваючы традыцыі клуба інтэлігенцыі, музей стаў пляцоўкай не толькі для выканання народных песняў пад дуду, скрыпку, ліру ды цымбалы. Гасцей “Беларускай хаткі” чакалі таксама батлеечны спектакль і знаёмства з экспазіцыяй, выстава дзіцячых мастацкіх работ арт-майстэрні “Залаты птах”, а на двары – гульні, папулярныя ў сучаснікаў Максіма Багдановіча і яго сяброў, творы літаратараў, якія жылі ў доме Рэдзькі і сапраўдны голас Зоські Верас.

Для аматараў традыцыйных беларускіх танцаў былі арганізаваны скокі з капэлай “На таку” да самага вечара. А таксама ўслед за бежанскімі сталоўкамі, адчыненымі калісь на Малагеоргіеўскай, 12а і па Захар’еўскай, 18, “Беларуская хатка” арганізавала смачную кашу і духмяную гарбату з печывам.

Close Menu