Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Беларуская хатка абвяшчае конкурс дзіцячых малюнкаў “Мастак слова – Змітрок Бядуля”

У 2021 годзе ўсе аматары мастацкага слова адзначаюць 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі. З гэтай святочнай нагоды “Беларуская хатка” (філіял установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”) абвяшчае конкурс дзіцячых малюнкаў “Мастак слова – Змітрок Бядуля”.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні, навучэнцы, студэнты і моладзь ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. На конкурс прымаюцца работы, выкананыя ў любой мастацкай тэхніцы на тэму жыцця і творчасці пісьменніка. Работы выконваюцца ў фармаце не больш А3. Прымаць удзел у конкурсе могуць навучэнцы агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, устаноў дадатковай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца з 2 лютага 2021 г. па 19 красавіка 2021 г. З 20 красавіка 2021 г. працы для ўдзелу ў Конкурсе прымацца не будуць.

Апошні дзень прыёму работ — 19 красавіка 2021 года!

З 20 красавіка па 22 красавіка кампетэнтнае журы правядзе ацэнку работ, на падставе якой вылучыць трох пераможцаў у кожнай узроставай групе (ад 6 да 10 гадоў; ад 11 да 14 гадоў; ад 15 да 18 гадоў). Вынікі будуць апублікаваныя не пазней за 23 красавіка. Пераможцы будуць узнагароджаныя дыпломамі і падарункамі. Таксама запланавана прэзентацыя лепшых мастацкіх работ на выстаўках, якія пройдуць у Мінску.

Работы для ўдзелу ў конкурсе “Мастак слова – Змітрок Бядуля” прымаюцца па адрасе: Музей “Беларуская хатка”, 220007 г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19. Да кожнай работы павінна быць дададзена заяўка, дзе ўказваецца імя, прозвішча ўдзельніка, узрост, назва навучальнай установы, адрас па месцы жыхарства, тэлефон, пры наяўнасці – адрас электроннай пошты.

Дадатковую інфармацыю аб правядзенні конкурсу “Мастак слова – Змітрок Бядуля” можна атрымаць у музеі “Беларуская хатка” (г. Мінск), па тэлефоне 8-017-375-52-13 і па электроннай пошце bel.hatka@gmail.com.

Close Menu