Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Беларуская хатка абвясціла конкурс дзіцячых малюнкаў “Мастак слова – Змітрок Бядуля”

“Мастак слова – Змітрок Бядуля” – так называецца мастацкі конкурс, які праводзіць музей “Беларуская хатка” з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры! Прыём работ працягваецца. Шчыра запрашаем юных мастакоў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў да ўдзелу! Перачытвайце творы знакамітага беларускага пісьменніка і натхняйцеся!

На конкурс прымаюцца работы, выкананыя ў любой мастацкай тэхніцы на тэму жыцця і творчасці пісьменніка. Работы выконваюцца ў фармаце не больш за А3.  

Апошні дзень прыёму работ — 19 красавіка 2021 года!

З 20 красавіка па 22 красавіка кампетэнтнае журы правядзе ацэнку работ, на падставе якой вылучыць трох пераможцаў у кожнай узроставай групе (ад 6 да 10 гадоў, ад 11 да 14 гадоў, ад 15 да 18 гадоў). Вынікі будуць апублікаваны не пазней за 23 красавіка. Пераможцаў чакаюць дыпломы  і падарункі. Таксама запланавана прэзентацыя лепшых мастацкіх работ на мінскіх выстаўках.

Работы для ўдзелу ў конкурсе “Мастак слова – Змітрок Бядуля” прымаюцца па адрасе: Музей “Беларуская хатка”, 220007 г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19. Да кожнай работы павінна быць дададзена заяўка, дзе ўказваецца імя, прозвішча ўдзельніка, узрост, назва навучальнай установы, адрас па месцы жыхарства, тэлефон, пры наяўнасці – адрас электроннай пошты.

Дадатковую інфармацыю аб правядзенні конкурсу “Мастак слова – Змітрок Бядуля” можна атрымаць у Музеі “Беларуская хатка” (г. Мінск), па тэлефоне 8 (017) 375-52-13 і па эл. пошце bel.hatka@gmail.com.

Close Menu