ПРЭС-РЭЛІЗ
сумеснага праекта
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтра “Інстытут нямецкіх даследаванняў” пры БДУ “Беларуска-нямецкія Каляды”
Запрашаем 14 снежня ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вуліца М.Багдановіча, 13) на казачнае свята “Беларуска-нямецкія Каляды ”.
Вас чакае:
- выступленне народнага ансамбля музыкі “Вербіца”;
- варажба;
- майстар-класы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
- майстар-клас Вольгі Сідлярэвіч па вырабе традыцыйнай беларускай цацкі;
- цікавыя і вясёлыя гульні;
- майстар-клас Таццяны Калейнік па вырабе калядных паштовак;
- конкурс на лепшае святочнае печыва і самае прыгожае віншаванне;
- абмен падарункамі (прыносце невялічкі падарунак);
- калядная выступленне харавой капэлы “АКАДЭМІЯ”
- і яшчэ шмат цікавага!
Майстар-класы і варажба пачнуцца ў 17:00, пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.
Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах: (8017) 334-56-21, (8017) 209-59-90
ці па е-mail ifd@bsu.by.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М.Багдановіча, 13)
Куратар мерапрыемства: малодшы навуковы супрацоўнік Аксана Жлобіч
Кантактны нумар: 334-56-21