Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Багдановіч. LIVE. Святочны канцэрт да дня нараджэння Паэта

Багдановіч. LIVE

Святочны канцэрт да дня нараджэння Паэта

9 снежня 1891 года на небасхіле запалілася новая зорка – у Мінску нарадзіўся будучы Паэт. Амаль усё жыццё Максім Багдановіч пражыў удалечыні ад Радзімы, але Беларусь, яе культура, гісторыя, літаратура, заўсёды былі крыніцай яго натхнення.

Слова мае неверагодную сілу: словам можна забіць, словам можна акрыліць і ацаліць, яно можа даць надзею і веру. У руках Паэта слова – гэта інструмент, а ўменне карыстацца яго сілай – майстэрства надзвычайнае – сапраўдны дар. Дзякуючы гэтаму дару Максіма Багдановіча мы маем неймаверна прыгожы свет яго паэзіі, напоўненай прагай жыцця. І да сёння Паэт жыве ў сваіх вершах. А яны перараджаюцца і нанова ажываюць у песнях, музыцы.

Гукі жывой музыкі напоўняць сцены нашага музея 9 снежня. Падчас святкавання 127-га дня народзінаў Паэта ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча збяруцца тыя, хто адгарнуў старонку томіка з вершамі і адчуў покліч да творчасці. У праграме возьмуць удзел барды, паэты, музыкі, студэнты навучальных устаноў Мінска.

Запрашаем далучыцца да свята!

9 снежня 2018

14:30 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (сквер каля опернага тэатра).

15:00 – святочны канцэрт “Багдановіч. LIVE” (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М.Багдановіча, 7а).

Уваход вольны.

З праграмай канцэрта можна пазнаёміцца па спасылках:

vk.com/bahdanovichlive fb – Багдановіч.LIVE (www.facebook.com/events/1999684890123971/)

Тэлефоны для даведак: +375 17 334-07-61, 334-42-69.

8lLu2ymfPRE

Close Menu