Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Багдановіч.LIVE

9 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбыўся святочны канцэрт “Багдановіч.LIVE”. У гэты дзень паэту споўнілася 127 год. Святочнае мерапрыемства пачалося каля помніка М.Багдановічу. Ушанаваць памяць класіка сабралася шмат прыхільнікаў яго творчасці. З прывітальным словам да гасцей звярнуўся загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі. Падарункам паэту сталі кветкі, што ўсклалі госці да яго помніка.

Працягнулася святкаванне 127-годдзя Багдановіча ўжо ў сценах музея. Канцэртная праграма “Багдановіч.LIVE” цалкам складалася з твораў на вершы паэта. Рознахарактарныя спевы прагучалі ў выкананні Рамана Яраша, Алесі Сівохінай, Міхаіла Бараноўскага, Елізаветы Войтуль, Андрэя Мельнікава, Анастасіі Драбаценка і Сафіі Чабатаровай. Акцёры Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” прачыталі вершы Максіма Багдановіча і паэму “Страцім-лебедзь”. Напрыканцы імпрэзы ўсе госці, а іх у зале музея сабралася каля сотні, разам заспявалі “Зорку Венеру”. Супольны спеў, як падкрэсліла спявачка Алеся Сівохіна, – найлепшы падарунак паэту ў дзень яго нараджэння.

Close Menu