У Беларусі ёсць гарады амаль на ўсе літары алфавіта…
У межах святкавання тыдня бацькоўскай любові з 14 па 21 кастрычніка 2022 года запрашаем на новы занятак – гульню “Азбука гарадоў”, створаную паводле кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я тут жыву”.
Дружным колам, за гульнёй-настолкай, будзем згадваць як вядомыя нам факты пра беларускія гарады, так і спазнаваць нешта новае. Пазнаёмімся са славутымі імёнамі і памятнымі мясцінамі нашых населеных пунктаў, закранем творчасць беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, паразмаўляем пра казкі і апавяданні…
Адным словам, вас чакае незабыўная “вандроўка” па Беларусі, насычаная мноствам загадак і таямніц, вершаў і гісторый!
Запрашаем у музей хлопчыкаў і дзяўчынак разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі!
Кошт: сямейны квіток (да 5 чалавек) – 5 р.
Абавязковы папярэдні запіс: +375 17 363 56 21.
