Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарскі курс Кацярыны Масэ “Беларуская традыцыйная выцінанка”

Выцінанка – беларускае традыцыйнае мастацтва фігурнага выразання з паперы і тканіны, якое мае даўнюю і самабытную гісторыю на нашай зямлі. У 2024 годзе беларуская выцінанка была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

21 лістапада ў Літаратурным музеі распачне працу выстава аўтарскіх работ Кацярыны Масэ.

Запрашаем усіх жадаючых засвоіць чароўнае майстэрства на курсе па выцінанцы. Навучанне будзе спалучаць у сабе і тэорыю, і практыку. Цягам пяці сустрэч мы азнаёмімся з гісторыяй беларускай выцінанкі і яе характэрнымі асаблівасцямі, паглыбімся ў філасофскія і духоўныя аспекты гэтага мастацтва, як і традыцыйнага мастацтва наогул, і, вядома, навучымся вырабляць выцінанкі ўласнаручна.

Спярша мы папрактыкуемся ў выцінанні паводле старажытных узораў і тэхнік, а пасля кожны ўдзельнік зможа стварыць аўтарскую мастацкую працу. Структура курсу цэласная і лагічная, і для таго каб працэс навучання быў як мага больш якасным і прыемным, важна далучацца да кожнага яго этапу.

Усе матэрыялы і інструменты ўдзельнікі атрымліваюць на занятках. Ніжэй вы можаце азнаёміцца з праграмаю курса. Створым разам прастору красы ды натхнення!

Вядоўца курса: Кацярына Масэ – мастачка, паэтка, мовазнаўца з Мінска. Займаецца выцінанкай каля шасці гадоў. Працы Кацярыны – гэта плод сінтэзу старажытных сэнсаў і стылістыкі з сучасным бачаннем і эстэтыкай. Яна стварае як класічныя карціны ў тэхніцы выцінанкі, так і вялікафарматныя выцінаныя палотны.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Удзел па папярэднім запісе: +375 17 363 56 21.

Курс набываецца цалкам. Кошт усяго курса (5 сустрэч): 150 рублёў.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

 

Close Menu