Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская праграма Алеся Лася

Літаратурны музей працягвае праект “Дудка беларуская”. Запрашаем вас на сустрэчу з музыкам, мастаком, этнографам, рэстаўратарам, майстрам музычных інструментаў Алесем Ласём.

“Віёла да гамба і дуда: міф і рэальнасць”: будзем параўноўваць абрадавы фальклор з мастацтвам арыстакратаў, сакральнае мастацтва земляробаў і аўтарскую творчасць… Праз прызму міфапаэтычнай свядомасці тутэйшага люду паглядзім на маштаб культуры Вялікага княства Літоўскага. Размах творча-даследчага роздуму разгорнецца ад вясковых звычаяў да агульнадзяржаўнага кантэксту і ўвасаблення ў творчасці такіх літаратурных постацяў як Сімяон Полацкі.

12 чэрвеня а 19-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб паслухаць гукі дуды, віёлы да гамба і бязмежна цікавыя расповеды ад Алеся Лася і Алесі Сівохінай.

Кошт: 15 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Шчыра запрашаем!

Close Menu