Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча, прысвечаная Яўзебію Лапацінскаму

Літаратурны музей запрашае на чарговую лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.  Гэтым разам гаворка пойдзе пра Яўзебія Лапацінскага –  дасведчанага архівіста. У гісторыю беларускай літаратуры Лапацінскі зрабіў значны ўнёсак сваімі даследваннямі пра паэта-земляка Адама Міцкевіча. Яго публікацыі ў папулярных выданнях (“Slowo”, “Kurjer Wilenski”), якія друкаваліся ў 1931–1933 гадах, мелі сенсацыйны характар. Яўзебій Лапацінскі ў папулярнай форме знаёміў чытача з найбольш цікавымі фактамі біяграфіі Адама Міцкевіча, раскрываў іх спрэчныя моманты.

Хоць архівіст і прысвяціў шмат часу продкам паэта, але гэта было не адзінае яго захапленне. Вялікая ўвага даследчыка заўсёды была скіравана на гісторыю мастацтва сваёй радзімы – Вялікакага Княства Літоўскага. Вынікі шматгадовых пошукаў у віленскіх архівах папулярызаваліся Лапацінскім і ў выглядзе лекцый і публікацый.

Ці мог хто падумаць, што з “недавучкі” (але шалёна ўлюбёнага ў гісторыю), маладосць якога насіла па бурлівых хвалях грандыёзных падзей пачатку ХХ стагоддзя, з цягам часу “з’явіцца на свет” эксперт у пэўных пытаннях “міцкевічазнаўства”, гісторыі Вільні і мастацтва былога ВКЛ?

Запрашаем пазнаёміцца з цікавай асобай і дзейнасцю Яўзебія Лапацінскага. На лекцыі Змітра Юркевіча вы даведаецеся і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх, карані якога сягаюць у часы князя Вітаўта і бітвы пад Грунвальдам.

Час: 29 ліпеня 2026, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu