Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

“Без балад Карпінскага і Нямцэвіча не было б і маіх баладаў,” – сцвярджаў Адам Міцкевіч.

Францішак Карпінскі – бацька сентыменталізму, натхняльнік філаматаў і любімы паэт Міцкевіча. Менавіта яму будзе прысвечана наступная аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.

44 з 84 гадоў жыцця творцы звязаны з беларускай зямлёй. Але ў перакладах на беларускую мову на сёння маецца  не болей 7 яго твораў з 7 тамоў спадчыны. З жыццёвымі і творчымі шляхамі Францішка Карпінскага, а таксама з мясцінамі яго лёсу і памяці (Пружаншчына, Гродзеншчына) пазнаёмімся з нагоды 200-й гадавіны спачыну літаратара.

Шчыра запрашаем!

Час: 23 верасня 2025, 19:00.

Кошт білетаў: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu