Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Жывапісец Вінцэнт Дмахоўскі лічыцца заснавальнікам айчыннага архітэктурнага пейзажа. Часам аўтара ўвогуле называюць першым беларускім пейзажыстам. Нягледзячы на значнасць гэтага творцы ў нашай гісторыі мастацтва, біяграфія Дмахоўскага ўсё яшчэ маладаследаваная.

Не заслужыў мастак і стоса манаграфій ды альбомаў з рэпрадукцыямі, А яго палотнаў у Беларусі, напэўна, не засталося зусім. Што да публікацый, то першы айчынны нарыс пабачыў свет у 1971-м у кнізе Леаніда Дробава “Беларускія мастакі ХІХ стагоддзя”. Да асобы Дмахоўскага звярталіся і іншыя мастацтвазнаўцы і краязнаўцы

На наступнай лекцыі даследчыка, архівіста, супрацоўніка газеты “Культура” Змітра Юркевіча у межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” мы паспрабуем узнавіць яго жыццяпіс, далучыўшы як мага больш новых архіўных звестак.

Гаворка пойдзе пра слынны род, чые карані звязаныя з Ашмяншчынай і Браслаўшчынай па бацькоўскай лініі, а па кудзелі яго гісторыя сягае да адной з найстаражытнейшых фамілій Зяновічаў з Полацкага ваяводства. Завочна павандруем і па малой радзіме Вінцэнта Дмахоўскага – ваколіцах Іўя ды Ліды. І канечне, пройдземся шляхам “Клода Ларэна віленскіх ваколіц”, як празвалі мастака сучаснікі.

Шчыра запрашаем!

Час: 25 чэрвеня 2025 года, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu